Баскетбалісты «Гродна-93» не здолелі парадаваць сваіх заўзятараў у фінале Кубка Беларусі, які праходзіў 29 лістапада ў Мінску. Гродзенская каманда буйна саступіла свайму галоўнаму суперніку мінскім «Цмокам».
Усё як і ў мінулым годзе — цуд не адбыўся. Мінская дружына з мінімальнай колькасцю легіянераў у чарговы раз выйграла Кубак, а гродзенцы засталіся са срэбрам.
www.youtube.com/watch?v=sT8klLbkm54
А ўсё для каманды Андрэя Васiлеўкі пачыналася добра. Яго падапечныя вялі ў ліку аж да 8 хвіліны, але пасля ўсё рэзка змянілася і на працягу ўсяго часу гульнi «Цмокі» дамінавалі на паркеце. У выніку і атрымаўся такі разгромны вынiковы лік.
У складзе гродзенцаў можна вылучыць Паўла Карасевіча, які, нягледзячы на лiк, працягваў змагацца, хоць у яго не ўсё атрымлівалася. За 33 хвіліны, праведзеныя на паркеце, гулец забіў 15 ачкоў. А лепшым гульцом гродзенскай каманды ў фінале стаў ветаран Дзмітрый Кузьмін. Яго паказчыкі ў фінальнай гульні - 32 хвіліны + 13 ачкоў + 7 падбораў.
Варта адзначыць, што ў чэмпіянаце Беларусі «Гродна-93» ідзе без паражэнняў і ўзначальвае турнірную табліцу.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…