Гродзенскі заапарк завершыць 2016 год незвычайнай выставай насякомых i беспазваночных «Жывыя каштоўнасці і іншыя казюлькі». На выставе, якая пачне працу з 18 снежня, будуць экспанавацца каля 30 відаў беспазваночных: палачнiкi, матылі, цвыркуны, тараканы, сухапутныя і водныя слімакі, саранча і многія іншыя.

Загадчык секцыяй тэрарыўма гродзенскага заапарка Цімафей Чупракоў упэўнены, што новая выстава павінна спадабаецца гродзенцам. Да некаторых беспазваночных можна будзе нават дакрануцца. А вось рызынкай выставы стане скарпіён і тарантул, на якіх можна будзе паглядзець зблізку.

«Нядаўна ў нас адкрылася пастаянная экспазіцыя „Свет беспазваночных“, на якой прадстаўлена 15 відаў. Але мы яе вырашылі пашырыць і зрабілі новую выставу» Жывыя каштоўнасці і іншыя казюлькі", на якой ужо прадставілі больш за 30 відаў беспазваночных. Збіралі калекцыю на працягу многіх гадоў. Большая частка яе прыйшла ў гэтым годзе. Нешта памянялі з маскоўскім заапаркам, нешта з іншымі, вось так i атрымалася ў нас такая ўнікальная выстава", — сказаў Цімафей Чупракоў

Акрамя насякомых і беспазваночных, у заапарку наведвальнікаў чакае яшчэ адзін сюрпрыз — можна будзе ўбачыць двух новых пастаяльцаў. Гэта малпы пароды ўсходні калобус Colobus guereza, якіх прывезлі з Калінінградскага заапарка.