Менавіта так малады гродзенскі поп-рок гурт прапануе праводзіць вольны час замест таго каб сядзець дома, гледзяць серыял ці гартаць старонкі ў інтэрнэце. Куды важней быць з сябрамі і сустракаць світанак з тым, хто табе па-сапраўднаму дарагi. Пра гэта і не толькі новая песня гродзенцаў «Сустракаць світанак», на якую на днях выйшаў кліп.
Гурт паўстаў у 2009 годзе, але частыя змены ў калектыве не давалі магчымасці нармальна функцыянаваць. Са старога складу засталіся толькі Юры і Павел Сяўко. Са з’яўленнем вакаліста Артура Якушава з канца 2015 года хлопцы зноў змаглi заявіць пра сябе.
Юрый, заснавальнік групы, распавядае, што першапачаткова «Brooklyn» граў блюз, рок-н-рол і рок. Зараз жа музыкі перайшлі на поп і спяваюць пра каханне.
«Пастаянныя змены ў калектыве не давалі нам развівацца. Доўга не маглі знайсці вакаліста, але нарэшце знайшлі. У апошняй нашай працы мы паэксперыментавалі з гукам, нарадзіўся матыў, і я вырашыў напісаць песню „Сустракаць світанак“. Што я хацеў ёй сказаць? Усё вельмі проста. Шпацыруйце на вуліцы, тусуйцеся, адрывайцеся ад манітораў пры любой магчымасці, будзьце з блізкімі вашаму сэрцу людзьмі, нават калі раніцай будзе цяжка адкрыць вочы — гэта таго варта», — кажа Юры.
Кліп здымалі цягам месяца ў Гродне. У ім ёсць выкрутасы на BMX, сяброўства, напамін аб цёплых летніх вечарах, маляўнічая сцэна світанку і lovestory.
«Летам я ішоў ля драмтэатра і ўбачыў хлопцаў на BMX. Ужо тады я падумаў, што гэта тое, што патрэбна. У верасні пачалі здымкі. Мы былі вельмі залежныя ад надвор’я, таму здымкі былі раскіданыя па часе вельмі моцна. Вынікам я вельмі задаволены. Галоўнае, што ў нас атрымалася моладзева, бо на маладых якраз мы і арыентуемся», — дадаў Юры.
Зараз «Brooklyn» працуе ў студыі. У бліжэйшых планах: фармаванне рэпертуару, перамовы з радыёстанцыямі і канцэрт. Больш інфармацыі пра групу — на іх старонцы ў ВК.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…