Мадэль сацыяльнай рэабілітацыі «Клубны дом» дазваляе сфармаваць сацыяльнае асяроддзе, якое дапамагае псіхічнахворым людзям аднаўляць упэўненасць у сваіх сілах, развіваць сацыяльныя кантакты і навыкі, неабходныя для актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства і працоўнай дзейнасці.
У сілу сваёй эфектыўнасці мадэль «Клубны Дом» шырока распаўсюджаная ў свеце: у 27 краінах дзейнічае каля 400 клубную Дамоў.
Праект «Гродзенскі клубны дом» будзе рэалізаваны Грамадскай арганізацыяй «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» у супрацоўніцтве з парытэтным сацыяльным псіхіятрычным цэнтрам Мюнхена і клубным домам «Ластаўчына гняздо», Мюнхен пры падтрымцы Фонду «Акцыя — Чалавек», Германія.
Гродзенскі клубны дом стане першым у Гродзенскай вобласці і дазволіць адаптаваць міжнародны досвед для прадастаўлення сацыяльнай падтрымкі людзям, якія маюць праблемы псіхічнага здароўя.
Вакантныя пасады: кіраўнік Гродзенскага клубнага дома і спецыяліст па сацыяльнай рабоце.
Патрабаванні да кандыдатаў:
— Вышэйшая адукацыя па сацыяльнай рабоце або псіхалогіі;
— Вопыт працы з людзьмі, якія маюць асаблівасці фізічнага або псіхічнага развіцця;
— Гатоўнасць працаваць у сферы аховы псіхічнага здароўя, вывучаць замежны вопыт і садзейнічаць адаптацыі сучасных метадаў псіхасацыяльнай дапамогі для пераадолення наступстваў псіхічных расстройстваў, імкненне да павышэння кваліфікацыі, уменне самастойна і творча працаваць;
— Асобасныя якасці: адказныя паводзіны ў адносінах да кліентаў, добразычлівасць; прыхільнасць гуманістычным прынцыпам; уменне працаваць у камандзе, цярплівасць, аптымізм.
— Навыкі эмпатычнага слухання, камунікацыі, выкарыстання сродкаў невербальных зносін.
— Пажадана, веданне замежнай мовы.
Абавязкі:
— штодзённыя зносіны з людзьмі, якія маюць праблемы псіхічнага здароўя;
— удзел ва ўсіх навучальных мерапрыемствах праекта
— арганізацыя сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі і мерапрыемстваў па псіхасацыяльнай рэабілітацыі людзей, якія маюць праблемы псіхічнага здароўя і якія страцілі з нагоды свайго захворвання сацыяльныя сувязі, працоўныя навыкі і ўменне кантраляваць свае паводзіны;
— пастаноўка канчатковай мэты рэабілітацыі на аснове індывідуальнай дыягностыкі стану чалавека з праблемамі псіхічнага здароўя, ацэнкі яго магчымасцяў сацыяльнага функцыянавання, асобасных рэсурсаў, распрацоўкі стратэгій умяшання і крытэраў ацэнкі эфектыўнасці рэабілітацыі;
— захаванне этычных норм і прынцыпаў сацыяльнай работы;
— садзейнічанне актывізацыі асобаснага патэнцыялу падапечных;
— узаемадзеянне з дзяржаўнымі, грамадскімі і прыватнымі арганізацыямі, у тым ліку, якія аказваюць сацыяльную дапамогу, сродкамі масавай інфармацыі з мэтай фарміравання адэкватнага стаўлення да псіхічнай хваробы і пацыентаў псіхіятрычнага профілю.
Графік працы: поўны працоўны дзень у Клубным доме, 40 гадзін у тыдзень.
Калі Вы хочаце прыняць удзел у конкурсе і стаць супрацоўнікам Гродзенскага клубнага дома, калі ласка, вышліце сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст па адрасе director@basw-ngo.by
Апошні тэрмін падачы дакументаў - 12.00 30 лістапада 2016 года. У тэме ліста пазначце пасаду, на якую Вы прэтэндуеце.