Vogue ball, у рамках якога адбыліся танцавальныя і не толькі батлы ў стылі vogue, упершыню прайшоў у Моладзевым цэнтры «Гродна» 26 лістапада. Тэма «Back in USSR» паспрыяла багаццю чырвонага колеру і атрыбутаў савецкага часу.
У розных катэгорыях удзельнічалі не толькі гродзенскія танцоры, якія займаюцца ў цэнтры танца і пластыкі «DAT», але і госці з іншых гарадоў.
«Мэта Grodno vogue ball 2016 — не толькі вызначыць лепшых у пэўных катэгорыях, але таксама проста мець зносіны і весела адпачыць у супольнасці вогераў. Таму вог-балы праходзяць у фармаце клуба і вечарынкі з пэўнай тэмай. Удзельнікі спаборнічаюць не толькі ў танцавальным майстэрстве, але і высвятляюць у каго лепш хада, касцюм, музычнасць і г. д «, — распавёў арганізатар мерапрыемства Дзмітрый Сандзюк.
Плануецца, што такое мерапрыемства стане штогадовым.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…