Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 04:20

Трэці фестываль настольных гульняў “Игрокуб” пройдзе ў Гродне

Сёлета фестываль пройдзе 3-4 снежня. Ён стане яшчэ большым і перамясціцца ў самы цэнтр горада, на пляцоўку Моладзевага цэнтра “Гродна”.

Удзельнікаў чакае больш за 100 сталоў і больш за 500 настольных гульняў. У праграме прэзентацыі навінак, сустрэчы з цікавымі людзьмі і захапляльныя турніры. Ужо вядома, што пройдзе чарговы адкрыты турнір па “Джэнга” – “Джэнгабой 2”.

Традыцыйна будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з настолкамі і інтэрактывам. Будуць гіганцкія версіі папулярных гульняў: “Каркасон”, “Джэнга” і “Чарапашшы бягі”, будуць квэсты, невялікая шоў-праграма і цікавыя сюрпрызы.

Падзея ў ВК

Падзея ў FB

Афіцыйны сайт фестывалю

Уваход: адзін дзень – 2 руб, два дні – 3 руб.

Уваходны квіток можна будзе абмяняць на зніжку пры пакупцы настольных гульняў.

А яшчэ запрашальнікі можна выйграць.

Час правядзення:

3 снежня, 12.00-20.00

4 снежня, 12.00-18.00

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: