Сёлета фестываль пройдзе 3−4 снежня. Ён стане яшчэ большым і перамясціцца ў самы цэнтр горада, на пляцоўку Моладзевага цэнтра «Гродна».
Удзельнікаў чакае больш за 100 сталоў і больш за 500 настольных гульняў. У праграме прэзентацыі навінак, сустрэчы з цікавымі людзьмі і захапляльныя турніры. Ужо вядома, што пройдзе чарговы адкрыты турнір па «Джэнга» — «Джэнгабой 2».
Традыцыйна будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з настолкамі і інтэрактывам. Будуць гіганцкія версіі папулярных гульняў: «Каркасон», «Джэнга» і «Чарапашшы бягі», будуць квэсты, невялікая шоў-праграма і цікавыя сюрпрызы.
Уваход: адзін дзень — 2 руб, два дні - 3 руб.
Уваходны квіток можна будзе абмяняць на зніжку пры пакупцы настольных гульняў.
А яшчэ запрашальнікі можна выйграць.
Час правядзення:
3 снежня, 12.00−20.00
4 снежня, 12.00−18.00