Што не паспела зрабіць прырода, зрабілі камунальнай службы. 24 лістапада супрацоўнікі Зелянбуда спілавалі ствол старадаўняга каштана ля дома Элізы Ажэшкі. Яму было каля 150 гадоў, ён быў сведкам часоў, у якія жыла пісьменніца.

Праблемы ў каштана пачаліся ў 2008 годзе пасля рэканструкцыі вуліцы Ажэшкі. Заціснуты бетоннай пліткай ён пачаў імкліва засыхаць. Тады на дрэва звярнуў увагу гарадскі актывіст Ігар Лапеха. Ён нават накіроўваў да ўладаў зварот, у якім папярэджваў пра верагодны сумны лёсе расліны, але атрымаў звычайную адпіску.

У Гродне спілавалі каштан Элізы Ажэшкі

У 2016 годзе краязнаўца прапаноўваў варыянт выратавання дрэва, але зноў да яго меркавання ніхто не прыслухаўся.

Праз паўгода, у чэрвені, праз Гродна прайшоў магутны цыклон, які пашкодзіў многія старыя дрэвы ў цэнтры Гродна. Дасталося і каштану Элізы Ажэшкі.

Пасля ўрагану камунальныя службы прыйшлі да высновы, што дрэва трэба спілоўваць бо яно нясе пагрозу пешаходам і транспарту. Службы атрымалі дазвол ад гарадскіх уладаў, а ў лiстападзе прыступілі да спілоўкі рэштак дрэва.

«Ратаваць тут не было чаго, паглядзіце якія дзіркі ў ствале. Такое дрэва ў цэнтры горада пакідаць небяспечна», — сказаў адзін з рабочых Зелянбуда.

У выніку летняга ўрагану вуліца Ажэшкi страціла многа дрэў. Камунальныя службы абяцалі пасадзiць новыя.
1
2
3
4