Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 28-гадовага гродзенца, якога падазраюць у незаконных дзеяннях са зброяй (ч.2 арт.295 КК). У аўтамайстэрні ў вёсцы Пракопавічы пад Гродна ў час вобшуку ўвечары 22 лістапада аператыўнікі знайшлі дзве міны, 19 гранат, чатыры трацілавыя шашкі, траціл, тры гранатамётныя стрэлы, ствол і магазін да кулямёта Дзегцярова, звыш 600 патронаў да розных відаў зброі, ёмістасці з порахам, часткі агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама вырабленыя саматужным спосабам арбалет, меч і два нажы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Падчас ператрусу па месцы жыхарства падазронага знойдзены і канфіскаваны металашукальнік, які выкарыстоўваўся ім для правядзення пошукавых работ.
Мужчына затрыманы па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства і з яго удзелам праводзяцца следчыя дзеянні. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, сталага месца працы не мае.
Следчыя высветлілі, што падазраваны валодае пэўнымі ведамі ў гісторыі і зброевай справе, здольны самастойна рамантаваць небяспечныя знаходкі. Нажы, меч і арбалет асабіста вырабіў у хатніх умовах.
Сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі следчыя прымаюць меры па высвятленні канкрэтных месцаў, у якіх падазраваны праводзіў раскопкі, для іх наступнага абследавання спецыялістамі па размініраванні.
«Падазраваны распавёў, што збіраў калекцыю зброі з 2000 года. Арсенал папаўняў праз пошукі ў лясах і на ваенных палігонах Гродзенскага раёна, а таксама з дапамогай абмену з іншымі чорнымі капацелямі», — цытуе прэс-службу МУС агенцтва БелТА.
Інфармацыя пра тое, што мужчына займаецца незаконнымі раскопкамі ў месцах баявых дзеянняў часоў Першай і Другой сусветных войнаў, паступіла супрацоўнікам МУС у ліпені. Гродзенец трымаў боепрыпасы ў будынку былой жывёлагадоўчай фермы, якая належыць СВК «Гродзенскі», у вёсцы Пракопавічы. «Будынак фермы быў здадзены ў арэнду індывідуальнаму прадпрымальніку, які без афармлення якіх-небудзь дакументаў з прычыны прыяцельскіх адносін перадаў частку арандаванага памяшкання фігуранту для абсталявання аўтамайстэрні», — удакладнілі ў МУС.
Па ўдакладненай МУС інфармацыі ў майстэрні пасля затрымання былі выяўленыя і канфіскаваныя: проціпяхотная міна часоў ВАВ, 18 ручных гранат розных тыпаў (Ф-1, РГД-5, РГ-42, РГ-33), граната да падствольнага гранатамёта, 3 гранатамётныя стрэлу ПГ-7С, патрон калібра 12,7 мм, 526 вінтовачных патронаў калібраў 5,6, 5,45, 7,62 мм, 5 выбухоўнікаў да артылерыйскіх снарадаў, мінамётная міна часоў ВАВ, частка кіраванага снарада. Акрамя гэтага, у арсенале былі два нажы, арбалет і меч, вырабленыя саматужным спосабам, затвор да вінтоўкі сістэмы Мосіна, ствол і магазін да кулямёта Дзегцярова, магазін да пісталета-кулямёта Шпагіна, пашкоджаныя карозіяй, ёмістасці з рознымі відамі пораху, трацілам, 4 трацілавыя шашкі, 91 паляўнічы патрон рознага калібра.
Таксама былі выяўленыя 20 пісталетных патронаў калібра 9 мм, якія згодна з заключэннем экспертаў з’яўляюцца боепрыпасамі, прыдатнымі для вытворчасці стрэлу. Быў знойдзены і чалавечы чэрап (меркавана часоў ВАВ).
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…