Спецыялізаваны бар для аматараў вэйпiнгу заснаваў гродзенец Канстанцін, які некалькі гадоў таму вырашыў адмовіцца ад традыцыйных цыгарэт.

Вэйп – гэта цэлы пласт субкультуры аматараў электронных парагенератараў. Па ўсім свеце пачынаюць з’яўляцца спецыяльныя вейп-бэры, дзе можна «падыміць» або “папарыць” без вялікай шкоды для здароўя – у вейпах няма смол і небяспечных канцерагенаў. Такі рух сталi папулярызаваць у Гродне год таму, а ў канцы лета з’явіўся і першы спецыяльны бар для вэйпераў.

“Год таму мне з маім загінулым сябрам захацелася стварыць у Гродне такое месца, дзе можна было проста прыйсці пасядзець “папарыць”, а таксама пагутарыць на тэму вэйпiнгу. Месца, дзе ніхто не будзе незадаволена бурчэць і кідаць асудзіцельных поглядаў. Была мэта стварыць проста асобны свет вэйпу, дзе збіраліся б людзі па інтарэсах”, – распавядае Канстанцін.

Кліенты бара – вельмі розныя людзі, але пераважна прыходзяць тыя, хто ўжо калісьці сутыкаўся з вэйпiнгам. Таксама прыходзяць і пачаткоўцы-парыльшчыкі, якія толькі знаёмяцца з электроннымі парагенератарамi.

2

У бары ёсць некалькі сталоў, дзе можна сядзець і “парыць”. Можна заказваць безалкагольную выпіўку. Інтэр’ер выкананы ў стылі гангстэраў – усё ў чорным колеры.

“Ідэя такога стылю бара была ў майго добрага сябра і на той момант майго начальніка Сяргея, які трагічна загінуў. Нашай мэтай было аб’яднаць парыльшчыкаў горада ў адным месцы – гэта ў нас атрымалася”, – дадаў Канстанцін.