У Лідзе 22 лістапада абухаўскі “Легіён” правёў другі матч першага раўнда розыгрышу Кубка выкліку. Гульня паміж супернікамі завяршылася ўпэўненай перамогай беларускай каманды. Яна дазволіла камандзе прайсці ў наступны раўнд Еўракубка.
Нагадаем, супернікі сустракаліся 8 лістапада ў Кіпры, тады дэбютант розыгрышу “Легіён” праявіў свае лепшыя бакі і абыграў мясцовую каманду “Анартосiс” з лікам 3: 1.
Праз два тыдні ўжо ў Беларусі прайшоў другi матч памiж супернiкамi. На Радзiме “Легiён” зноў апынуўся пераможцам і выбіў з барацьбы кіпрскую каманду.
«Легіён» – «Анартосіс» 3:0 (27:25, 25:21, 25:16)
У наступным раўндзе Кубка Выкліку заўзятараў валейбола чакае беларускае дэрбі: «Легіён» – БАТЭ-БДУ (Барысаў).


