Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:19

«Легіён» з Абухава з перамогі стартаваў у Еўракубку

Абухоўскі «Легіён» 8 лістапада паспяхова дэбютаваў у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Кубка выкліку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола (ЕКВ), абыграўшы на выездзе кіпрскі «Анартосіс» — 3:1.

«Легіён» прайграў у першай партыі 16:25. У сярэдзіне другой партыі падапечныя Аляксея Гедройця нарасцілі перавагу і ўпэўнена давялі канцоўку да лiку — 25:22.

Наступныя дзве партыі для «Легіёна» склаліся не так складана. Падача і ўпэўненая гульня на блоку дазволілі абухаўскай камандзе дабіць суперніка.

Самымі выніковымі гульцамі ў складзе «Легіёна» сталі Юрый Аўдзеенка (20 ачкоў) і Дзмітрый Кумаса (17 ачкоў)

«Легіён» — «Анартосіс» 3: 1 (16:25, 25:22, 25:19, 25:21)

Матч у адказ супернікаў адбудзецца 22-га лicтапада ў Лідзе. Пераможца гэтай пары ў наступным раўндзе Кубка выкліку згуляе з барысаўскім БАТЭ-БДУ.

У бягучым чэмпіянаце Беларусі па валейболе ў вышэйшай лізе «Легіён» пасля шасці матчаў, набраўшы 15 ачкоў, займае трэцяе месца. Лідарам з’яўляецца салігорскі «Шахцёр».

Як паведамляе БЕЛТА, валейбольны клуб «Легіён» доўгі час выступаў у першай лізе чэмпіянату Беларусі, аснову каманду складалі выхаванцы мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аграгарадка Абухава. Восенню 2012 года каманда з Гродзенскага раёна дэбютавала ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Па выніках сезона-2015/2016 «Легіён» завяршыў выступленне на чацвёртым месцы, дабіўшыся найбольш значнага выніку за час выступлення ў чэмпіянаце. У чэрвені ЕКВ разгледзела заяўку і дапусціла «Легіён» да ўдзелу ў еўракубках.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: