Доступ да інтэрнэту па тэхналогіі LTE з’явіцца ў абласных цэнтрах Беларусі да канца 2016 года, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

У МТС адзначылі, што такім чынам хуткасны інтэрнэт стане даступны для 75% гарадскога насельніцтва Беларусі.

Нагадаем, мабільны інтэрнэт чацвёртага пакалення з’явіўся ў Мінску ў пачатку 2016 года. У пачатку 2017 года МТС абяцае пашырыць 4G-сетку таксама на буйныя раённыя цэнтры.

У планах кампаніі таксама пашырыць 3G-сетку на ўсю тэрыторыі Беларусі - Гродзеншчына мае быць цалкам ахоплена да канца лета 2017 года. Раней 99% Гродзенскай вобласці пакрыў 3G аператар velcom.