Здароўе і спорт

«Трэніравацца можна, толькі пакуль святла няма». У Пышках надзьмулі купал футбольнага манежа

Будаўнічыя работы на месцы будучага футбольнага манежа ў Пышках вядуцца з усіх сіл, бо здаць яго плануюць да канца 2016 года. Яшчэ нядаўна будаўнікі рассцілалі газон на бетоне, а цяпер ужо накрываюць яго вялікім белым купалам.

Сімвалічна, што накрылі газон менавіта ў той дзень, калі год таму на месцы будаўніцтва быў закладзены першы камень.

«Трэніравацца ўжо можна, газон у добрым стане. Вось толькі адна праблема — святла няма. Камунікацыі былі праведзены раней, таму гэта пытанне вырашым хутка. Плануем скончыць працы да Новага года», — кажуць будаўнікі.

Будаўніцтва амаль штодня кантралююць гарадскія ўлады. Сыходзячы ў адпачынак, старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой вызначыў адказнага, каб той сачыў за будаўніцтвам.

Побач з футбольным манежам будзе адміністрацыйны будынак з кафэ, медпунктам, распранальнямі, трэнерскай i класам для заняткаў юных футбалістаў. Але iх здадуць пазней.

Манеж у Пышках планавалі здаць яшчэ ў пачатку лета. Тэрміны будаўніцтва зацягнуліся з-за ўзгадненняў з МНС і іншымі структурамі. Сурьёзныя працы пачалiся тут толькi ў канцы жніўня. Па праекце гродзенскага манежа будуць планаваць будаўніцтва спартыўных аб’ектаў і ў іншых гарадах.

Праект манежа ў Пышках рэалізуе АБФФ пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама. Манеж з’явіцца на тэрыторыі былога дзіцячага летніка «Юныя касманаўты», побач з крытым лядовым катком Гродзенскага цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай.

Гатовы манеж мае перайсці ва ўласнасць ФК «Нёман». Ён будзе круглы год служыць для падрыхтоўкі юных і дасведчаных футбалістаў, а ў перспектыве таксама для правядзення збораў розных каманд. Улетку пры неабходнасці ён можа выкарыстоўвацца і як выставачны цэнтр. Магчыма, побач з лядовым і футбольным манежамі з’явіцца стаянка на 1000 месцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025