Падказваем, чаму цікаваму і карыснаму можна навучыцца на гэтым тыдні.


Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

edustudio-logo (1)«Студыя» працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Тэхнікам PR

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» запрашае ўсіх на PRасоўню — трэнінг па сувязях з грамадскасцю. Якiя веды і ўменні можна ўдасканаліць з намі? Арганізацыя працы з грамадскасцю, PR-стратэгія, PR-кампанія, выкарыстанне інтэрнэту ў працы па сувязях з грамадскасцю і шмат іншага.

Час: 26 лістапада (субота), 11.00−17.30 і 27 лістапада (нядзеля), 11.00−16.00

Месца: Ціміразева 10.1−31 — першы дзень; Будзёнага 48а-86 — другі дзень

Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму. Тэрмін падачы заявак: да 22 лістапада.

2. Чайнай цырамоніі

Кафэ «Партал» запрашае на чайную школу — пазнаёмцеся з відамі чаю, паспрабуйце заварыць з намі свой чай і, вядома,… частуйцеся!

Час: Кожную нядзелю, 17:00

Месца: «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

Уваход: 6 руб.

3. Паглядзець карыкатуры на тэму клімату

Шведска-беларуская выстава «Сам-насам з кліматам» жартоўным спосабам уздымае пытанні зменаў клімату і іншых экалагічных праблем сучаснасці.

Час: з 23 лістапада па 18 снежня

Месца: Гродзенская выставачная зала, Ажэшкі, 38