Навіны

З Гродна можа з’явіцца дадатковы цягнік да Варшавы

Беларуская і польская чыгункі разглядаюць пытанне аб дадатковым цягніку, які б курсіраваў з Гродна ў Варшаву. Вядома, што абодва бакі зацікаўлены ў дадзеным маршруце.

У пачатку верасня было адноўлена злучэнне Беларусі з польскім бокам, якое чакалі гродзенцы са снежня 2015 года. Замест электрычкі ў Кузніцу быў запушчаны цягнік Гродна-Кракаў.

«Гэты цягнік у нас запатрабаваны. Не было ніводнага дня, каб ён адпраўляўся ў Польшчу пустым, заўсёды былі людзі. У сярэднім цягнік перавозіць каля 100 чалавек у дзень. Яшчэ адзін такі маршрут нам не патрэбны. Але мы б хацелі асобны цягнік да Варшавы, пра гэта нядаўна казаў і польскі консул», — распавядае начальнік чыгуначнага вакзала i станцыi «Гродна» Аляксандр Сакалоўскі.

Цягнік, які едзе да Кракава, адпраўляецца з Гродна ў 16.32, а ў сталіцы Польшчы, куды накіроўваюцца многiя беларусы, ён у 20.22. Як аказалася, многім нязручна прыбываць у Варшаву ў такі позні час. Ёсць людзі, якім трэба быць там раніцай, і яны выбіраюць маршрутку ці аўтобус.

«Менавіта таму і разглядаем новы маршрут. Як мы зразумелі, польскі бок зацікаўлены ў тым, каб запусціць яшчэ адзін цягнік. Прыблізна ён бы адыходзіў з гродзенскага вакзала ў 5 раніцы, а ў Варшаве быў бы каля 9», — дадаў Аляксандр Сакалоўскі.

Пытанне аб новым цягніку зараз разглядаюць прадстаўнікі як беларускай, так і польскай чыгункі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025