19 лiстапада ў Гродна прыедзе творчая суполка «Падазроныя ды без нагляду», якая прэзентуе п’есу «Сэкс мне не патрэбен» у новым для гродзенцаў фармаце незвычайнага мультымедыйнага чытання. П’еса «Сэкс мне не патрэбен» увайшла ў спіс лепшых на фестывалі маладой драматургіі «Любимовка-2016» у Маскве.
Чаго чакаць гледачам: відэа, гукавыя эфекты, задушэнне на пляцоўцы і сапраўды жывы аўтар! Пасля імпрэзы адбудзецца сустрэча з Лёхам Чыканасам і абмеркаванне п’есы.
Як сябе бачаць удзельнікі творчай суполкi, а таксама іх бачанне п’есы:
«Мы дарослыя самастойныя людзі, можам дазволіць сабе працаваць незалежна ад дзяржаўных устаноў і спонсараў-грантадаўцаў. У нас няма ніякай арганізацыйнай структуры, няма рэжысёраў, адміністратараў, жорсткіх часовых тэрмінаў, няма нават нязменных удзельнікаў. Мы не маем спецыяльнай «тэатральнай» адукацыі, але маем багаты жыццёвы досвед, неабходную літаратуру і інтэрнэт.
Працуем у зручных для нас фарматах: чытанне, акустычны канцэрт, пэрформанс. Эскіз спектакля «Сэкс мне не патрэбен» створаны як альтэрнатыва сістэме дзяржаўных тэатраў, прасякнутай хлуснёй, баязлівасцю, фанабэрыстай пагардай да ўсіх, хто не належыць да іх іерархіі. Калі ў грамадстве ёсць патрэба размаўляць на пэўныя тэмы па-за афіцыйным фарматам — пачынаецца самаарганізацыя. Пачынаюцца «Падазроныя ды без нагляду».
Чытанне п’есы адбудзецца
Даведка па тэлефоне +375 (29) 5 800 882
Дадатковая інфармацыя на сайце: https://vk.com/dom46
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…