На бясплатнай паркоўцы на Віленскай зноў разбіраюць плітку

У сярэдзіне верасня бясплатную паркоўку на Віленскай вырашылі зрабіць паркоўкай толькі для інвалідаў. Праз два месяцы рабочыя вярнуліся на паркоўку і зноў разбіраюць плітку.

Супрацоўнікі “Рэмаўтадора” расказалі, што да іх паскардзіліся людзі з інваліднасцю, якім цяжка заязджаць на стаянку – трэба зрабiць панiжэнне. У сераду 16 лістапада на паркоўку прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўзгаднілі нормы, на наступны дзень рабочыя прыступілі да працы. Чаму паркоўка для інвалідаў ад пачатку была занадта высокай і чаму прыйшлося марнаваць рэсурсы на яе перабудову, не ясна.

Праўда, сведкі кажуць, што людзі з інваліднасцю там практычна не паркуюцца.

1
2
4

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: