11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1) пройдзе прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта AKUTE “Płastyka”.
Новую студыйную працу дыска-дэкаданс трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта. “Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах”, – піша 34mag.net.
Запіс альбому доўжыўся два гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях “МОСТ”, “Рок за Бобров”, “Басовішча”, Atlas Weekend, Respublica і іншых. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам двух месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by.

Прэзентацыя новага альбому ў Гродне адбудзецца 11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага,1) разам з гуртом “АДДИС АБЕБА”, які аднавіў дзейнасць пасля доўгага перапынку.
Пачатак у 18.00. Квіткі 14 р. папярэдне,16р. у дзень падзеі.
Тэлефон касы: 74-17-78
Інфа: +375 33 3213570
Спампаваць новы альбом “Płastyka” http://34mag.net/piarshak/post/plastyka/
https://www.youtube.com/watch?v=y0NeApXycQI


