Дадаць навіну
Аўторак, 23 студзеня 2018, 15:47

Запрашаем на PRасоўню — трэнінг па сувязях з грамадскасцю для гродзенцаў

Фота: Damian Zaleski, unsplash.com

Робіце добрыя справы? Хочаце, каб пра гэта ведалі людзі, якія могуць дапамагаць вам у гэтым? Пазнаёміцца з рознымі тэхнікамі PR, а таксама рознымі бясплатнымі інтэрнэт-сэрвісамі, якія можна выкарыстоўваць для стварэння постэраў, інтэрактыўных візітовак, калажоў, прэзентацый і г. д?

Тады запрашаем на нашую PRасоўню!

Трэнінг адбудзецца ў Гродне 26−27 лістапада.

Для каго гэты трэнінг:

  • для гараденцаў, якія займаюцца грамадска-карыснымі праектамі
  • для тых, хто шукае паплечнікаў і спонсараў для рэалізацыі сваіх планаў
  • для тых, хто хоча ўдасканаліць свае веды і ўменні ў гэтай сферы.

Праграма трэнінгу

  • з чаго пачаць і як арганізаваць працу з грамадскасцю: крок за крокам
  • інвентарызацыя альбо «рэчы першай неабходнасці», якія павінны быць у арсенале кожнай арганізацыі, якая клапоціцца пра сувязі з грамадскасцю
  • PR: ад задумы да стратэгіі. Выбар і аналіз мэтавых аўдыторый. Практыкум па распрацоўцы канцэпцыі PR-кампаніі альбо акцыі
  • прэзентацыя стратэгій PR-кампаній альбо акцый, распрацаваных удзельнікамі
  • PRа выкарыстанне інтэрнэта ў працы па сувязях з грамадскасцю: агляд карысных інструмантаў.

Вядучыя: Лана і Вітаўт Руднікі

Калі: 26 лістапада (субота), 11.00−17.30 і 27 лістапада (нядзеля), 11.00−16.00

Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі даролых «Студыя карысных кампетэный»)

Умовы ўдзелу: удзел у трэнінгу бясплатны. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Колькась месцаў абмежавана! Тэрмін падачы заявак: да 22 лістапада.


Арганізатарам трэнінгу з’яўляецца прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: + 375 33 634 10 41 альбо па электроннай пошце edustudio. hrodna@gmail.com

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: