Больш за 100 незвычайных навагодніх работ гродзенскіх навучэнцаў прадстаўлена ў выставачнай зале Гродзенскага Цэнтра тэхнічнай творчасці. Упершыню там праходзіць абласны этап конкурсу «Тэхна-Елка».

Выстаўленыя работы выкананы з розных адпрацаваных матэрыялаў: пластыкавых кубачкаў, мабільных тэлефонаў, камп’ютарных плат, касет і іншага.

У абласным этапе рэспубліканскага конкурса прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Выстава праходзіць з 14 па 25 лістапада, а ўжо 30 лістапада работы адправяцца ў Мінск.

Наведванне выставы бясплатнае. Цэнтр тэхнічнай творчасці знаходзіцца на Замкавай, 13.