Робіце добрыя справы? Хочаце, каб пра гэта ведалі людзі, якія могуць дапамагаць вам у гэтым? Пазнаёміцца з рознымі тэхнікамі PR, а таксама рознымі бясплатнымі інтэрнэт-сэрвісамі, якія можна выкарыстоўваць для стварэння постэраў, інтэрактыўных візітовак, калажоў, прэзентацый і г.д?
Тады запрашаем на нашую PRасоўню!
Трэнінг адбудзецца ў Гродне 26-27 лістапада.
Для каго гэты трэнінг:
- для гараденцаў, якія займаюцца грамадска-карыснымі праектамі
- для тых, хто шукае паплечнікаў і спонсараў для рэалізацыі сваіх планаў
- для тых, хто хоча ўдасканаліць свае веды і ўменні ў гэтай сферы.
Праграма трэнінгу
- з чаго пачаць і як арганізаваць працу з грамадскасцю: крок за крокам
- інвентарызацыя альбо “рэчы першай неабходнасці”, якія павінны быць у арсенале кожнай арганізацыі, якая клапоціцца пра сувязі з грамадскасцю
- PR: ад задумы да стратэгіі. Выбар і аналіз мэтавых аўдыторый. Практыкум па распрацоўцы канцэпцыі PR-кампаніі альбо акцыі
- прэзентацыя стратэгій PR-кампаній альбо акцый, распрацаваных удзельнікамі
- PRа выкарыстанне інтэрнэта ў працы па сувязях з грамадскасцю: агляд карысных інструмантаў.
Вядучыя: Лана і Вітаўт Руднікі
Калі: 26 лістапада (субота), 11.00-17.30 і 27 лістапада (нядзеля), 11.00-16.00
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86 (Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі даролых “Студыя карысных кампетэный”)
Умовы ўдзелу: удзел у трэнінгу бясплатны. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Колькась месцаў абмежавана! Тэрмін падачы заявак: да 22 лістапада.
Арганізатарам трэнінгу з’яўляецца прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: + 375 33 634 10 41 альбо па электроннай пошце [email protected]



