Больш за 100 афрыканскіх студэнтаў з усёй Беларусі прыехалі ў Гродна 12 лістапада каб прыняць удзел у фестывалі царкоўных песень. Такое мерапрыемства ў Гродне праходзіла ўпершыню.

На працягу некалькіх гадоў фестываль праходзіў у Мінску, у гэтым годзе яго ўпершыню вырашылі правесці ў Гродне і выбралі пляцоўку Моладзевага цэнтра. Мерапрыемства было закрытае, толькі для ўдзельнікаў фестывалю і запрошаных гасцей.

https://www.instagram.com/p/BMuC3xNA6P6/?taken-by=vazgen_waka

Са слоў гасцей фестывалю, выступы на сцэне нагадвалі вядомыя амерыканскія фільмы, у якіх спяваюць хоры чарнаскурых пратэстантаў. Такога ўжывую гродзенцам яшчэ не даводзілася бачыць.

https://www.instagram.com/p/BMtvXu0Ams8/?taken-by=vazgen_waka

Нагадаем, у Гродне прадстаўнікі афрыканскіх краін вучацца ў трох дзяржаўных універсітэтах, а таксама ў розных каледжах горада.