Здымкамі дакументальнага фільма “Клетка” займаецца студэнт ГрДУ Антон Шаранкевiч. Плануецца, што яго стужка выйдзе ў пачатку восені 2017 года.
Пра тое, як жыла нефармальная моладзь, што адбывалася з гуртамі і музыкамі на працягу дзесяцігодзяў, у фiльме будуць распавядаць самi музыкі і не толькі, прадстаўнікі рок-гуртоў папулярных у розныя гады. Будзе ў фільме і краязнаўца Віктар Саяпін, які раскажа пра 1960-я гады і зараджэнне руху біт-гуртоў у Гродне.
“Гэта першы мой такі буйны праект. Ён вынікае з цікавасці да гісторыі горада і захаплення рок-музыкай. Хвалююся, але буду намагацца рабіць якасны прадукт. Рабіць абы што не хочацца, будзе сорамна перад самім сабой і перад гледачамі”, – распавядае Антон.
Пакуль надвор’е не спрыяе здымкам на вуліцы, здымаюць у памяшканнях і на рэпетыцыйных кропках гуртоў. На вясну запланаваныя здымкі на вуліцы, на лета – мантаж. У канцы жніўня – пачатку верасня фільм мае быць гатовы.
“Я задумаў гэты праект у канцы жніўня і адразу пачаў шукаць людзей, наладжваць з імі сувязі. У пачатку восені шукаў агульнадаступны матэрыял, у кастрычніку напісаў сцэнар. І вось 11 лістапада прайшлі першыя здымкі”.
Увесь працэс працы зойме каля 10 месяцаў. Сачыць за стварэннем фільма можна будзе на старонцы вконтакте“


