Гісторык Андрэй Чарнякевіч, аўтар кнігі “Нараджэнне беларускай Гародні”, раскажа ў этнакраме “Цудоўня” пра культ Юзафа Пілсудскага ў Гродне ў міжваенны перыяд.

Сустрэча пройдзе 15 лістапада, пачатак у 19.00. Уваход – вольнае ахвяраванне на развіццё праекту.

У падстаў палітычнага культу зазвычай стаіць спалучэнне міфа, сімвала ды рытуалу. Формула “Гродна-Пілсудскі-Польшча” і сапраўды прапанавала даволі зразумелае тлумачэнне палітычнага ладу. Што праўда, гэты вобраз таксама часамі перажываў пэўныя карэктывы, нечакана ствараючы зусім новую рэчаіснасць…

Андрэй Чарнякевіч