У Новы замак прыбылі вайсковыя аташэ з расійскай амбасады. Яны перадалі ўзнагароду для гістарычна-археалагічнага музея. Ордэн прызначаўся для сваякоў Міхаіла Санюкевіча, які загінуў на лінейным караблі «Новарасійск», падарваным на севастопальскім рэйдзе 29 кастрычніка 1955 года.

«Новороссийск» — лінейны карабель Чарнаморскага флоту ВМФ СССР, збудаваны ў 1913 для італьянскага флота пад назвай «Юлій Цэзар» (Giulio Cesare). Аднак у 1948 годзе лінкор быў пераданы для СССР у якасці рэпарацыі. Паводле адной з версій, карабель быў падарваны ў выніку дыверсіі - італьянцы не маглі дараваць, што гонар іхнага флоту ходзіць пад сцягамі СССР.

ordenyi-v-muzey-009

У катастрофе загінулі 829 чалавек, у тым ліку і выхадцы з беларускай зямлі. Да 1989 года інфармацыя аб трагедыі была засакрэчаная. У 1999 годзе Ельцын падпісаў указ аб узнагароджанні загінулых на «Наварасійску». Толькі праз 17 гадоў дзякуючы старанням пляменніцы Санюкевіча ўзнагарода прыехала ў Беларусь.

Міхаіл Санюкевіч нарадзіўся ў вёсцы Скрыбаўцы Шчучынскага раёна, непасрэдных родных у яго не засталося. Таму ордэн было вырашана перадаць абласному музею. Таксама маракі-ветераны перадалі ў фонды музея кавалак сумназнанай расійскай падлодкі «Курск».

ordenyi-v-muzey-011