Дэкрэт № 5 «Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў» 8 лістапада падпісаны прэзідэнтам, паведамляе БЕЛТА.
Дакумент адмяняе колькасныя абмежаванні на захоўванне для асабістых мэтаў алкагольных напояў, вырабленых у Беларусі і за яе межамі, але захоўвае іх гранічны аб’ём (5л), які фізічныя асобы маюць права перамяшчаць па тэрыторыі краіны.
За парушэнне абмежавання дэкрэтам ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць дазволеную да перамяшчэння колькасць, або без канфіскацыі. За паўторнае на працягу года ўчыненне такіх дзеянняў дадаткова прадугледжваецца магчымасць канфіскацыі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перамяшчэння алкаголю, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца.
Дэкрэтам ўзмацняецца адказнасць за продаж фізічнай асобай алкагольных напояў, не маркiраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Беларусі, у тым лiку ўласнай вытворчасцi. У такіх выпадках магчыма канфіскацыя алкагольных напояў. За паўторнае на працягу года ўчыненне дадзенага правапарушэння прадугледжаны павелічэнне памеру штрафу (з 20 да 30 БВ), а таксама абавязковая канфіскацыя названых напояў.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…