Больш за 1000 квадратных метраў, больш за 100 трэнажораў і 100 скрынь для адзення, шэсць душавых. Усё гэта і многае іншае стала даступна ў адным з фітнес-цэнтраў горада, які адкрылі на вуліцы Падольнай.
«Мы адкрылі ў Гродне фітнес-цэнтр адной з лідзіруючых сетак Беларусі. Зразумела, у нас новыя трэнажоры, але ўпор перш за ўсё будзе рабіцца на высокі сэрвіс і абслугоўванне кліентаў. Мы развіваем новую культуру трэніровак: у нас будзе ўсё для людзей. Я думаю, любы горад мае патрэбу ў высокім абслугоўванні - гэта павінна быць першае ў любым відзе паслуг», — распавядае кіраўнік новага фітнес-цэнтра Рынат Булатаў.
Акрамя трэнажорнай залы, у бліжэйшы час у фітнес-цэнтры з’явіцца танцавальны клас, масажны кабінет, а таксама саўны, дзіцячы пакой і спорт-бар, дзе кожнаму пасля трэніровак змогуць рабіць спецыялізаваныя кактэйлі.
«Гродна меў патрэбу ў такім фітнес-цэнтры. У горадзе трэба падымаць мысленне людзей на новы ўзровень, ну і, вядома ж, людзей трэба крыху балаваць. Да прыкладу, наша трэнажорная зала дастаткова яркая і вялікая — у такое месца людзям захочацца хадзіць. Галоўны націск робім яшчэ на персанал — у нас усе тытулованыя трэнеры».
Рынат Булатаў адзначае, што дзіцячы пакой, які мае тут з’явіцца — вельмі патрэбны ў сучасных фітнес-цэнтрах: многiя мамы не могуць сабе дазволіць трэніравацца, калі ім няма з кім пакінуць дзяцей. Гэтую праблему ў новым цэнтры абяцаюць вырашыць.