Усіх аматараў акцёрскага мастацтва незалежна ад узросту Гродзенскі абласны драматычны тэатр запрашае ў школу «Турандот». Заняткі пачнуцца ў лістападзе.

Iдэя адкрыцця тэатральнай школы належыць актрысе Святлане Марэцкай. Яе з захапленнем падтрымалі і калегі: маўляў, хто, калi не мы?

Як адзначае Аксана Плікус, вядучы майстар сцэны гродзенскага драмтэатру, «галоўная мэта — стварэнне новага тэатру!»

У праграму навучання ўваходзяць майстэрства актора, сцэнічнае маўленне, сцэнічны рух і харэаграфія. Таксама плануюцца акторскія трэнінгі, эцюды, паэтычныя вечарыны, тэатральныя пастаноўкі і творчыя сустрэчы. Аксана Плікус гаворыць, што тэатральныя майстры пастарараюцца даць навучэнцам «усе тое, што ўмеюць самi, увесь вопыт, тэхнiку, душу».

Заняткі будуць праводзіцца па суботах і нядзелях.

На сённяшнi дзень прапановай зацікавіліся 30 чалавек. Але ў тэатры чакаюць большую колькасць ахвотных.