Навіны

Тыдзень супраць фашызму і ксенафобіі ў Беларусі: што наведаць у Гродне і ў Мінску

З 9 па 18 лістапада ў Гродне, Мінску, Магілёве і Баранавічах пройдзе шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня супраць фашызму і антысемітызму.

Мерапрыемствы ўздымуць важныя пытанні, якія датычацца кожнага чалавека. Арганізатары лічаць, што так яны могуць зменшыць агрэсію і нянавісць паміж людзьмі.

18 лістапада, 18.30. У Гродне пройдзе ўводны семінар у канцэпцыю «Глыбіннага антыфашызма».

9 лістапада, 19.00. У Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму ў Мінску пройдзе Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца ў памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot.

12 лістапада, 13.00−15.00. Сумесна з «MakeOut» у Мінску пройдзе ўводны сэмінар па «Глыбінным антыфашызме». Анкету запаўняць тут.

13 лістапада, 18.00. Сумесна з «MakeOut» у Мінску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма.

Важна! Для ўдзелу ў семінарах неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.

Арганізатары:

Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:

— MAKEOUT — праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;

— «Праўныя Дарэктары» — асветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;

— «BarankiPunx» — інцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;

— інтэрактыўныя праекты Дома-музея Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)

традыцыйна далучаюцца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, які ініцыяваны і праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025