Любіце фатаграфаваць і жадаеце навучыцца атрымліваць задавальненне ад працэсу і выніку, знаходзіць натхненне і здымаць так, каб хацелася здымаць далей, лепш і больш, але не ведаеце з чаго пачаць?
Гэта ўсё вы зможаце пазнаць падчас «Карыснай Сустрэчы» з фатографам Аляксандрам Саенкам.
Падчас майстар-класа Аляксандр прэзентуе свае праекты і на іх падставе раскажа пра асноўныя этапы пабудовы фотагісторыі, аб пошуку ідэі і зносінах з героямі.
Вядучы майстар-класа Аляксандр Саенка нарадзіўся ў Гародне, Беларусь. У прафесійнай журналістыцы з лістапада 2006. Фотакарэспандэнт ў рэгіянальнай газеце «Вячэрні Гродна» з 2007 па 2011. Зараз фрылансер, займаецца працай у навінавых сайтах. Удзельнічаў у выставах у Гродна, Мінску (Беларусь), Маскве (Расія), Страсбургу (Францыя), Таурег, Вільнюс, Каўнас (Літва), Кіеў (Украіна), Берлін (Германія), Галандыя. Пераможца «Прэс фота Беларусі» і міжнародных конкурсаў.
Для каго: для ўсіх неабыякавых да фатаграфіі
Калі: 4 лістапада ў 19.00
Дзе: вул. Будзёнага 48а-86
Уваход вольны!
«Карысныя Сустрэчы» — гэта новы праект «Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых» Студыі карысных кампетэнцый «. У рамках праекта вы зможаце пазнаёміцца з нашымі экспертамі і набыць новыя і карысныя веды.
Сустрэчы будуць праходзіць штомесяц, у першую пятніцу месяца.
Запісвайцеся па тэлефоне + 375 33 634 10 41