Не паспелі гродзенцы парадавацца за перамогу Алега Канапацкага на конкурсе «Розсміши коміка», як яго выступ выклікаў сур’ёзны скандал. Гродзенца абвінавачваюць у тым, што ён выйграў у Кіеве з дапамогай чужых жартаў, якія раней выкарыстоўваліся беларускімі КВЗэншчыкамі.
Яшчэ 25 кастрычніка на сваёй старонцы ў Вконтакте беларускі рэдактар афіцыйнай лігі міжнароднага саюза КВЗ Мікалай Банасевiч, пакінуў запіс, у якiм абвінавачвае Алега ў выкарыстанні чужых жартаў. За два дні запіс пракаментавала шмат чалавек. Каментары былі як у падтрымку Алега, так і супраць яго.
[irp posts="1913″ name="Студэнт з Гродна рассмяшыў украінскіх комікаў і выйграў 20 тысяч грывен"]
Мінчанiн Павел Якіменка тройчы ездзіў на тэлешоў «Розсміши коміка» і кожны раз яму ўдавалася выйграть прыз. Ён лічыць, што красці чужыя жарты — няправільна.
«Таварышы, проста ўжо немагчыма чытаць гэтыя апраўдваючыя хлопца каментары, з лайкамі ў дадатку. Вы сур’ёзна лічыце, што красці чужы матэрыял — нармальна? Вы пісалі серыю артыкулаў, іншы чалавек апублікаваў і зрабіў іх знакамітымі, гэта нармальна? Вы карціны пісалі, а іх у галерэі пад чужым імем выставілі - гэта нармальна?
Зразумейце, ні ў каго тут зайздрасці няма, людзі справядлівасці шукаюць. Яны б яе шукалі, калі б Алег і не выйграў, праўда. У беларускiм КВЗ каля трыццаці пераможцаў «Разсмяшы коміка» і яшчэ каля дваццаці челавек хацелі б паехаць, але Алег жарты іх каманд раней «зліў». Ён не зрабіў іх папулярнымі, яны ўжо былі папулярныя. Ён узяў і зліў.
Самае страшнае, што ён прачытаў шмат жартаў, якія ўжо былі ў праграме.
Хлопцы з каманд гадзінамі, днямі, гадамі выношвалі гэтыя жарты, думалі, ламалі галаву, потым выступалі з імі, а пацан проста ўзяў і выступіў ва Украіне. А цяпер іншым хлопцам зноў працаваць, каб чарговы «герой» паехаў з яго жартамі і выйграў?
Ніхто не дае маральнага або аўтарскага права без ведама браць у гэтых людзей жарты і ехаць на перадачу. Напісаць загадзя аўтару, папрасіць матэрыял, узгадніць умовы і ехаць — вось схема, па якой многія і прайшлі, але гродзенец пайшоў сваім шляхам". — адзначыў Павел Якіменка.
Сам гродзенец Алег Канапацкi адзначыў, што пару жартаў да першага раўнда даў адзін яго знаёмы. Як аказалася, гэта былі жарты беларускіх КВЗшчыкаў.
«Па факце я нічога не парушыў. Сутнасць дадзенага шоў - рассмяшыць коміка, што я і зрабіў. Не адмаўляю таго, што не ўсе жарты былі мае, але яны былі дадзены на ўсеагульнае карыстанне яшчэ год таму», — адзначыў Алег.
Яўген Бржусь з’яўляецца капітанам каманды КВЗ «Белыя росы». У выступе гродзенца было некалькі жартаў менавіта яго каманды, якія гучалі ў першай лізе МС КВЗ і ў Вышэйшай Украінскай лізе МС КВЗ.
«Самае непрыемнае ў гэтай гісторыі не тое, што хтосьці скраў жарты ў беларускіх каманд КВЗ — з намі гэта адбывалася часцяком, а што гэта зрабіў менавіта КВЗншчык, спадзяюся, ужо былы. Гэта, калі хочаце, парушэнне прафесійнага этыкету, таму што кожны хто хоць раз спрабаваў прыдумаць добры «болт», разумее наколькі гэта складана. І не можа быць апраўданняў гэтаму ўчынку. Гэта крадзеж у сваіх калегаў. Да таго ж мы гэтыя жарты і выдавалі лепш. Таму гэты хлопец не толькі дрэнны сцэнарыст, але і акцёр.
Хтосьці прапаноўваў, каб ён выйграныя грошы аддаў на дабрачыннасць. Як па мне, гэта добрае рашэнне пытання. Мне ў яго патрабаваць няма чаго. Я працую сцэнарыстам у «Студыі Квартал 95″. Я жартаў яшчэ напішу, а вось Алег, спадзяюся, зоймецца чымсьці іншым, а не творчасцю».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…