Гродзенец Марат Церабей 27 кастрычніка выйшаў на цэнтральную вуліцу горада з незвычайнай прадукцыяй. Ён кажа, што ягоныя аксэсуары могуць быць цікавым элементам касцюма на Хэлоўін або наогул замяніць яго.
«Мая прадукцыя незвычайная, да мяне ў горадзе такога ніхто не рабіў. Я два тыдні працаваў у гаражы, каб зрабіць драўляныя акуляры, якія ў начных клубах будуць свяціцца за кошт ультрафіялету, а таксама прыдумаў цікавыя ліхтары-падсвечнікі.
Выйшаў сюды, каб паглядзець, ці спадабаецца гараджанам такая прадукцыя. Калі так, то, магчыма, у будучыні займуся гэтым больш сур’ёзна", — распавёў Марат.
За некалькі гадзін хлопцу ўдалося прадаць адзін падсвечнік.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…