У мінску 26 кастрычніка прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па баскетболе, дзе сустракалicя лiдары «Цмокі-Мінск» і гродзенская «Алімпія». На жаль, каманда Аляксандра Шымкавяка, не здолела выстаяць перад магутнасцю суперніка і моцна прайграла.
«Алімпіі» хапіла толькі на першую палову матчу. Менавіта ў першых двух чвэрцях гродзенскія баскетбалісткі спрабавалі даць бой суперніку. Пасля паловы матчу лік быў 31:25.
Здавалася б на астатнюю частку «Алімпія» збярэцца і працягне змагацца з мінскай камандай, але не, трэцюю чвэрць гродзенкі цалкам правалілі і здолелі закінуць толькі шэсць ачкоў, «Цмокі» ж запісалі на свой рахунак 19 ачкоў.
Апошнюю дзесяцімінутку гаспадары пляцоўкі строга гулялі ад абароны і не далі «Алімпіi» дагнаць іх. У выніку заканамерная перамога мінскай каманды.