Адмысловыя знакі, якія маюць папярэджваць турыстаў пра канец бязвізавай зоны, усталявалі вакол Гродна ў аўторак, 25 кастрычніка. Яны выкананыя на трох мовах: рускай, польскай і англійскай. На мове найбліжэйшага суседа – Польшчы – удалося нават зрабіць памылку.

На знаках напісана “Granica obsharu bezwizowego”, хаця слова “абшар” па-польску пішацца праз “sz”, а не праз “sh”. Правільна – “obszaru”. Хаця і само слова тут не вельмі пасуе. Больш пісьменна было б напісаць “strefy bezwizowej”.

Нагадаем, мноствам памылак адзначыўся і сайт для бязвізавых турыстаў. Аднак пасля публікацыі Hrodna.life цягам гадзіны частку памылак выправілі.