Беларусь прапаноўвае Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнергіі з будучай АЭС у краіны Еўрасаюза. Пра гэта заявіў 24 кастрычніка прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета міністраў, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім, перадае БЕЛТА.
«Беларусь плануе ў 2018 годзе ўвесці першы энергаблок атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Думаю, мы маглі б вельмі добра супрацоўнічаць у пытаннях пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў Еўрапейскі саюз, і польскі бок мог бы скарыстацца гэтай электраэнергіяй або транзітаваць яе далей у Еўрапейскі саюз, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада. — Гэта тэма актыўна ў свой час вывучалася, і, я думаю, яна мае перспектыву».
[irp posts="1510″ name="За час узвядзення БелАЭС на будпляцоўцы было 10 няшчасных выпадкаў, тры з іх — смяротных"]
Супрацоўніцтва ў энергетыцы можа стаць адным з перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння дзвюх краін, адзначыў Андрэй Кабякоў.
Беларусь разлічвае на актывізацыю і сур’ёзны рух наперад ва ўзаемаадносінах з Польшчай. У бягучым годзе краіны актывізавалі двухбаковы дыялог. Новы імпульс атрымала міжведамаснае супрацоўніцтва, перш за ўсё паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўладамі прыгранічных рэгіёнаў.
[irp posts="594″ name="Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў"]
Урад Беларусі чакае развіцця далейшага ўзаемавыгаднага партнёрства з Польшчай і пры гэтым прапануе вызначыць пункты росту для павелічэння тавараабароту. «Мы б хацелі, каб вынікам нашай працы стала знаходжанне новых кропак росту, якія спрыялі б павелічэнню нашага гандлёвага абароту», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.