Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць стварэння ветрапарку ў пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў 24 кастрычніка журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч перад пачаткам беларуска-польскага эканамічнага форуму “Добрасуседства-2016”, перадае БЕЛТА.

“Плануецца стварэнне ветрапарку ў пасёлку Зэльва. Кошт праекта складае каля $ 3 млн”, – сказаў Уладзімір Улаховіч.

У цэлым кіраўнік БелГПП інфармаваў, што Беларусь і Польшча прапрацоўваюць магчымасць рэалізацыі каля 10 сур’ёзных бізнес-праектаў.

“У прыватнасці, плануецца рэалізаваць вялікі праект па стварэнні тэніснага цэнтра ў Мінску з удзелам польскай кампаніі “Юнибэп” [гэтая кампанія пабудавала ў сталіцы гатэль “Вікторыя” і зараз будуе цэнтр “Трыніці” ў Гродне], кошт праекта ацэньваецца ў $ 30 млн. У Гродне намячаецца вялікі праект (звыш $ 60 млн) па ўзвядзенню гандлёвага цэнтра [маецца на ўвазе “Трыніці”, які ўжо актыўна будуецца]”, – адзначыў Уладзімір Улаховіч. Акрамя таго, мяркуецца стварэнне вытворчасці ёгуртаў ў Гродне, рэалізацыя буйнога праекта ў СЭЗ Магілёўскай вобласці па выпуску прадукцыі “IKEA” (каля $ 35 млн).

Беларуска-польскі эканамічны форум “Добрасуседства-2016” праходзіць у Мінску 24 кастрычніка. Мерапрыемства арганізавана ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі. Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцый: “Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё”, “Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі”, “Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку “. Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.