Пакуль «Алімпія» і «Гродна-93» адпачываюць, гульні ў Гродне праводзяць другія каманды горада. Так «Вікторыя» атрымлівае першую перамогу ў новым сезоне, а «Прынёманне» пачынае сезон з паразы.

З двух паражэнняў стартавалі баскетбалісты «Прынёмання» ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. У Гродне падапечныя Віталя Маклакова праявілі сябе сапраўднымі байцамі, але не здолелі супрацьстаяць грознаму «Барысфену».

У першым матчы, які праходзіў 21 кастрычніка, гродзенскія баскетбалісты прайгралі з лікам 62:97. Лепшым у складзе гродзенскай каманды быў Аляксей Навойчык (25 ачкоў).

Праз суткі каманды зноў сустрэлiся і зноў магілёўская каманда святкавала перамогу. Варта адзначыць, што супернікі ў гэтым матчы закінулі больш. Выніковы лiк матчу 84:111. І зноў лепшым гульцом у складзе «Прынёмання» стаў Аляксей Навойчык, які, як і ў першым матчы, набраў 25 ачкоў.

У жаночым першынстве краіны другая каманда горада правяла чарговы тур. У Гродне 22 кастрычніка «Вікторыя» атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце. Гродзенскія дзяўчыны абыгралі Брэсцкую «Вікторыю» з лікам 69:58. Лепшай у складзе гродзенак стала Юлія Васілевіч, якая набрала 17 ачкоў.