У суботу, 22 кастрычніка, 3 Гродне прайшлі чарговыя туры чэмпіянату Беларусі па гандболе. Як мужчынскай, так і жаночай камандзе давялося змагацца супраць брэсцкiх дружын. Калі ж гандбалiсты “Кронана” абыгралі свайго суперніка, то вось “Гараднічанка” не здолела парадаваць заўзятараў.

Гульнявы дзень у спарткомплексе “Вікторыя” адкрываў “Кронан” матчам з дублем “БКГ”. Паказаўшы добрую гульню, гродзенцы здолелі абыграць свайго суперніка з лікам 31:25

Пасля мужчын на паркет гродзенскага споркомплекса выйшлі дзяўчыны, але працягнуць пераможную серыю сваіх аднаклубнікаў гродзенкам не атрымалася. Толькi ў другой палове гульні з “Бярэсцем” “Гараднічанка” завалодала ініцыятывай, але гэта не дапамагло дагнаць суперніка. Выніковы лiк сустрэчы 20:26.