Рэканструкцыя трасы М6 Мінск-Гродна завершыцца у 2018 годзе

Абнаўленне, насуперак пачатковаму праекту, закране ўсе ўчасткі. Дарожную будоўлю 21 кастрычніка праінспектаваў прэм’ер-міністр.

Трасу пашыраць да чатырох палос, пабудуюць масты і шляхаправоды, а на месцы ажыўленых скрыжаванняў - двухузроўневыя развязкі. Зараз на аб’екце штодня працуе да 400 чалавек.

У перспектыве кіроўцы змогуць рухацца па М6 з хуткасцю 120 кіламетраў у гадзіну, а значыць, дабірацца з Гродна ў сталіцу — за дзве гадзіны. Сродкі на будаўніцтва вылучыў Сусветны банк. Змены ў праект унеслі дзякуючы ўдзелу ў ім беларускіх будаўнікоў.

Андрэй Кабякоў, прэм’ер-міністр Беларусі: «Трэба аддаць належнае, што беларускія будаўнікі ўдзельнічалі ў конкурсе, які праводзіў Сусветны банк. І пачаткова цана перавышала 250 млн долараў. Дзякуючы таму, што правільным чынам былі ацэненыя нашы магчымасці, добра праведзены перадпраектныя працы, нашы будаўнікі прапанавалі значна лепшую цану, чым тая, якая прапаноўвалася іншымі ўдзельнікамі. Гэта быў міжнародны конкурс, і нашы будаўнікі выйгралі гэты конкурс і зэканомілі парадку 127−130 млн долараў».

Андрэй Кабякоў азнаёміўся з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзенскага рэгіёну. Прэм’ер-міністр даручыў больш актыўна заняцца фінансавым аздараўленнем арганізацый, у першую чаргу знізіць затраты на вытворчасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025