Ноччу 21 кастрычніка ў вёсцы Пушкары Гродзенскага раёна адбыўся пажар на складах кампаніi «Экалагічная альтэрнатыва». Там і да гэтага часу яшчэ гараць гумовыя шыны. На месцы працуе да 20 адзінак пажарнай тэхнікі.
Як паведамляе МНС, званок аб пажары на тэрыторыі адкрытага захоўвання другаснай сыравіны ў вёсцы Пушкары паступіў 21 кастрычніка ў 03.50. Пажар адбыўся на адкрытай пляцоўцы для захоўвання гуматэхнічных адходаў (плошча — 3 га, вышыня штабеляў да 7 м). У выніку пажару агнём пашкоджаны адходы гумы на плошчы 1500 кв. метраў. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
У кампаніі ад каментароў адмовіліся.
Група навукова-вытворчых прадпрыемстваў «Экалагічная альтэрнатыва» працуе 12 гадоў. Штодня кампанія ўтылізуе тоны нікому не патрэбных аўтамабільных шын. Трактарныя, аўтамабільныя і нават покрыўкі ад БелАЗа там атрымліваюць другое жыццё.