Неўзабаве на «Гродна Азот» завершыцца рамонт у цэху аміяк-3. Падчас запуску цэха над ім з’явіцца вогненны факел, тамк прадпрыемства просіць грамадзян не панікаваць.
На прадпрыемстве рэгулярна праводзяць рэканструкцыю цэхаў. Некаторыя з іх ужо ўведзены ў эксплуатацыю і працуюць у штатным рэжыме, іншыя знаходзяцца на завяршальным этапе капітальнага рамонту. У канцы кастрычніка — пачатку лістапада 2016 года рамонтныя работы будуць завершаны ў цэху аміяк-3.
Падчас уводу ў эксплуатацыю цэха паўстане вядомы для хімікаў і нязвыклы для простых гараджан факел або, як яго яшчэ называюць гродзенцы, «зарыва».
Вось як каментуе працэс намеснік галоўнага інжынера па вытворчасці Алег Карповіч:
«Адной з аперацый пуску цэха з’яўляецца распальванне факела. Гэта вельмі трывожыць грамадскасць Гродна, аднак гэта неабходна пры правядзенні пускавых аперацый і прадугледжана тэхналагічнай схемай і прамысловым тэхналагічным рэгламентам цэха. Гарэць факел па тэхналогіі можа да сямі сутак, ніякай пагрозы ні гораду, ні экалогіі няма, так што падставы для хвалявання таксама няма».