На вуліцы Замкавай 17 кастрычніка збілі слуп з указальнікамі вуліц. Віноўнік здарэння – супрацоўнік адной з арганізацый горада, у зробленым прызнаўся і павінен будзе аднавіць слуп.
Пенсіянерка Ірына Васільеўна, якая жыве на вуліцы Замкавай, кажа, што слуп мог паваліць супрацоўнік пошты. “Я ўчора бачыла, што каля паваленага слупа стаяла вялікая машына пошты, а потым ужо і ДАІ”, – кажа жанчына.

У ДАІ распавялі, што ДТЗ сапраўды была зафіксавана, а кіроўца сваю віну прызнаў. Ён спасылаўся на тое, што трапіў у “мёртвую” зону. З якой арганізацыі быў кiроўца, у ДАI не ўдакладнілі.
Варта адзначыць, што вуліца Замкавая – адна з самых старых у горадзе. У многіх гарадах такія вуліцы робяцца пешаходнымі. У Гродне ж наадварот: старая вуліца, якая павінна прыцягваць турыстаў, ператварылася ў суцэльную стаянку аўтамабіляў, дзе не знайсці вольнага месца.






