Фота: Couleur, pixabay.com
У Гродне набірае папулярнасць незвычайная акцыя: за репост у сацсетцы Вконтакте выпадковаму чалавеку можа дастацца зімовы запас бульбы. Ініцыятарам такой акцыі выступіў гродзенец Іван, які вырашыў падзяліцца з гараджанамі сваім ураджаем.
У групе «Новости Гродно», якая асвятляе падзеі ў горадзе, з 16 кастрычніка стартаваў розыгрыш «антыкрызіснага» мяшка бульбы.
[irp posts="208″ name="Якія ж мы бульбашы? Праўдзівая гісторыя бульбы на беларускіх землях (без Пятра І)"]
У ініцыятара акцыі, Івана, сёлета выдаўся надта вялікі ўраджай.
«Раней я бачыў, што ў групе разыгрывалі антыкрызісны набор, куды ўваходзілі розныя кашы. Я падумаў: а чаму б не падзяліцца з гродзенцамі мяшком бульбы? Справа добрая, і адназначна 40 кг не будуць лішнімі для любога чалавека».
Розыгрыш будзе доўжыцца да 15 лістапада. Пераможцу вызначыць генератар выпадковых лічбаў.
[irp posts="136″ name="Бульба па 20 капеек. Кірмаш «хабзаяў» Гарадзеншчыны прайшоў на Савецкай плошчы"]
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…