Хор Універсітэта Залатога Веку «Узвышша» з Гродна выступіў 15 кастрычніка на музычным фестывалі ў Літве. Некалькі дзён таму, 13 кастрычніка, ансамбль «Gija» з Універсітэта трэцяга веку ў Марыямпале спяваў на адкрыцці восьмага акадэмічнага года ў Гродне. Для добрай песні, паводле сталых спевакоў, не існуе межаў.

2

У другім міжнародным фальклорным фестывалі, які праходзіў у Марыямпале, бралі ўдзел калектывы з розных гарадоў Літвы, а таксама госці з Польшчы і Беларусі. З-за візавых праблем хор «Узвышша» быў прадстаўлены толькі невялікай групай удзельнікаў.

1

Заслужылі прызнанне слухачоў яны не лікам, а ўменнем. Акрамя дыплому фестывалю гродзенскія выканаўцы атрымалі яшчэ і запрашэнне выступіць на падобных імпрэзах у Варшаве і Вільні.

image00002

Вакальная група «Gija» з Мар’ямпале сёлета спявала для гродзенскіх сталых студэнтаў на адкрыцці навучальнага года.

youtu.be/exl5tP1Ip-Q

У рэпертуары спявачак з Універсітэта трэцяга веку песні на літоўскай, беларускай і рускай мовах. Як адзначалі ўдзельніцы групы, песня дапамагае аб’яднаць людзей і пераадолець межы і час.

image00004 image00001


Праект «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і прафінансаваны Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатар праграмы ў Беларусі - міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.