Сталыя студэнткі і студэнты УЗВ адзначылі 13 кастрычніка пачатак восьмага навучальнага года. Сёлета ва УЗВ будзе працаваць 40 розных курсаў і клубаў, а вучыцца прыдзе больш за 200 чалавек. У гэтым годзе ва ўніверсітэце створана Ганаровая навуковая рада. У яе склад запрасілі вядомых навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі. Прывітаў студэнтак і студэнтаў сябра Рады, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Андрэй Майсеёнак.

image00001

https://youtu.be/ZDfDSztrVV8

З яго словаў, навукоўцы з Рады будуць выкарыстоўваць УЗВ як пляцоўку для правядзення даследванняў, а студэнты стануць рэспандэнтамі, крыніцай інфармацыі і зваротнай сувязі.

youtu.be/5XF_3eG4LeI

«Памятаеце, на мінулай лекцыі я вам расказваў пра вітамін D? А зараз яшчэ столькі сенсацый! Так хочацца падзяліцца з вамі! Але ў навуковай рады будзе і да вас такая вялікая просьба — каб мы ўсё ж супрацоўнічалі. Мы будем прапаноўваць вам анкеты, бо вы таксама, як і ўсе студэнты, ёсць падвопытны матэрыял. Тое, што вы напішаце, будзе выкарыстана, каб дапамагчы вам».

image00002

Разам з Андрэем Майсеёнкам у склад Навукова рады УЗВ уваходзяць доктар навук, прафесар Кірыл Прашчаеў, які ўзначальвае навукова-даследчы цэнтр «Геранталогія» ў Маскве, доктар навук, прафесар Андрэй Ільніцкі, загадчык кафедры тэрапіі, гэрыатрыі і антыўзроставай медыцыны з Інстытута павышэння кваліфікацыі ФМБА Расіі, старшыня Беларускага геранталагічнага таварыства. Неўзабаве склад Рады можа папоўніцца навукоўцамі з Польшчы і Украіны.

Універсітэт Залатога Веку быў створаны ў Гродне вясной 2010 г. З таго часу яго студэнтамі сталі ўжо каля тысячы гарадзенак і гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй.


Праект «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу» рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» і прафінансаваны Фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Арганізатар праграмы ў Беларусі - міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемапаразуменне».

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.