У Гродне адзначаюць Пакроў дзень

Святочная літургія, хрэсны ход, смачныя пачастункі, народная музыка і многае іншае — усё гэта можна было пачуць, убачыць і нават паспрабаваць на традыцыйным Пакроўскiм свяце, якое праходзіла ў гродзенскiм Свята-Пакроўскім саборы 14 кастрычніка.

Святкаванне ў такім фармаце адбываецца другі год запар. Некалькі сотняў праваслаўных вернікаў з самай раніцы прыйшлі ў сабор на святочную літургію, а пасля разам са святарамі прайшлі хрэсным ходам вакол храма. Потым усе жадаючыя маглі наведаць «Пакроўскі кірмаш», дзе можна было пачаставацца смачнай кашай і булачкамі, а таксама паслухаць народную музыку ў выкананні ансамбля «Гарадніца», і паназіраць за творчасцю каваля і ганчара.

«У мінулым годзе мы паспрабавалі правесці гэтае свята і атрымалі добрыя водгукі. Сёння нам вельмі прыемна, што мы можам зноў падзяліцца радасцю з гараджанамі. Мы адраджаем слаўную народную традыцыю, якая стагоддзямі існавала на Беларусі. Мы павінны не толькі разам маліцца, але і радавацца, і дзяліцца ўсім самым добрым, што ў нас ёсць», — адзначыў настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025