Гродзенская танцорка Оля Лета ў дзень свайго нараджэння выпусціла чарговае гучнае відэа, дзе яна разам са сваімі калегамі паўстала ў вобразе гераіні коміксаў Харлі Квін.
«Гэта падарунак не толькі мне, але і ўсім навакольным. Я паглядзела фільм „Атрад самагубцаў“ і мне ён вельмі спадабаўся. Натхнёная гэтай стужкай, я абвясціла кастынг бландынак для здымак кліпа. Пасля адбору, мы з дзяўчатамі працавалі два тыдні і выпусцілі нядрэнную працу. Хутка Хэлоўін, і я думаю, што вобраз Харлі Квін будзе карыстацца вялікай папулярнасцю. Ну, а мы вырашылі яшчэ да свята выпусціць сваю працу ў незвычайных вобразах», — кажа Оля.