Здароўе і спорт

Гродзенскія ўрачы ўпершыню правялі аперацыю пры дапамозе вадабруйнай хірургіі

Пад моцным ціскам паток вады працуе, нібы нож, але больш асцярожна. Вада не кранае сасуды, аперацыя праходзіць практычна без крыві, раны гояцца хутчэй, перадае АНТ.

У клініцы ўжо выпрабавалі тэхналогію на печані і падстраўнікавай залозе. Таксама разам з анколагамі выдалілі пухліну ныркі. Пацыент адправіўся дадому праз тры дні пасля аперацыі.

Аляксандр Камарэц, загадчык аддзялення хірургічнай панкрэаталогіі, гепаталогіі і трансплантацыі органаў і тканак Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы:

«Калі ўзяць хірургію печані, то самае грознае, падступнае ўскладненне гэта страта крыві. Таму мы, выкарыстоўваючы дадзены прыбор, мінімізуем дадзенае ўскладненне, часам на аперацыі не трэба пераліваць прэпараты крыві. Гэта, вядома, уплывае на хуткасць выканання аперацый, а таксама мінімізуе колькасць пасляаперацыйных ускладненняў. І пацыенты хутчэй вяртаюцца да сваёй паўсядзённай дзейнасці».

Падобныя ўмяшанні гродзенскія медыкі маюць намер праводзіць рэгулярна. У бліжэйшы час сілу вады выкарыстоўваюць падчас аперацыі на шчытападобнай залозе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025