Гарадскім дэрбі 12 кастрычніка стартаваў у Гродне ХХV чэмпіянат Беларусі па баскетболе сярод жаночых каманд. Больш дасведчаная «Алімпія» абыграла маладую «Вікторыю».
Лепшай у камандзе Аляксандра Шымкавяка стала Арына Масько, якая набрала 11 ачкоў. Варта адзначыць, што дзяўчына яшчэ ў мінулым сезоне выступала за «Вiкторыю». Сярод падапечных Валянціны Навойчык рэзультатыўней астатніх апынулася Яна Яхнавец, набраўшая 12 ачкоў.
«Вікторыя» — «Алімпія» 41:94